Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

упха́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упхаць.

упха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Пхаючы, усунуць куды‑н. усё, многае. Упхаць усю салому ў мяшок.

2. Груб. З’есці вялікую колькасць чаго‑н. Місу бульбы ўпхаў.

упхну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упхнуць (у 1, 2 і 4 знач.).

упхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. З намаганнем пранікнуць, прабірацца куды‑н.; уціснуцца. Але вось паказаўся з-за рога аўтобус, усе разам кінуліся да яго, некаторы час ціскаліся ў дзвярах і нарэшце ўпхнуліся ўсярэдзіну. Курто. // перан. Умяшацца ў што‑н., улезці. — Вечна ты ўпхнешся! — накінуўся [Сяргей] на Гарыка і Руля. Ваданосаў.

упхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. што. Запіхваючы, усунуць куды‑н.; спехам або без разбору палажыць у што‑н. Віцька хуценька сунуў.. [шашку толу] у кішэню, за пазуху ўпхнуў скрутак шнура. Кухараў.

2. каго. Штурхнуўшы, прымусіць увайсці куды‑н. Дзверы адчыніліся са скрыпам, і паліцыянт.. упхнуў у пакой маладую жанчыну. Пестрак.

3. што. Прымусіць узяць, прыняць што‑н. Ніна адмаўлялася [ад гасцінца], але цётка сілаю ўпхнула здор у торбу. Арабей.

4. каго. Паставіць, накіраваць каго‑н. на якую‑н. работу, пасаду і пад. супраць волі. Не лёс, а Васілеўскі зараз упхнуў яго [бацьку] на гарбарню немца Гальдштэйна. Гарэцкі. // Уладкаваць каго‑н. куды‑н. па пратэкцыі. Не прайшоў [сын] у інстытут, На завочны ўпхнулі. Лужанін.