упла́віць, уплаўлю, уплавіш, уплавіць; зак., што ў што.
Спец. Пры дапамозе плаўкі ўставіць, умацаваць што‑н. у што‑н. Уплавіць плаціну ў золата.
упла́ў, прысл.
Плывучы па вадзе. Крыху ніжэй хлапчукі замотвалі коням на шыі павады аброцей і пускалі ўплаў. Няхай.
упла́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уплавіць.
уплаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да уплаўляць.
уплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да уплавіць.
упле́сквацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да упляскацца.
2. Зал. да уплескваць.
упле́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упляскаць.
упле́сці, упляту, упляцеш, упляце; упляцём, уплецяце, уплятуць; пр. уплёў, упляла, ‑ло; заг. упляці; зак., каго-што.
1. Заплятаючы, уставіць, увіць што‑н. у што‑н. Уплесці стужкі ў косы. □ Юля яшчэ раз паўтарыла сама сабе слова ў слова, што павінна яна перадаць камандзіру атрада.. Больш падрабязны план, кудою будуць наступаць карнікі і колькі іх, дзядзька Падабед напісаў на паперку і хацеў уплесці ў косы. Сачанка. / у перан. ужыв. Дзе-нідзе сярод лістоты ўжо восень упляла першыя залатыя каснікі. Даніленка. // перан. Уключыць, уставіць што‑н. у што‑н. Уплесці ў рыфму слова — Няма страшнейшых мук. А. Александровіч.
2. перан. Разм. Уцягнуць, умяшаць у якую‑н. непрыемную справу.
3. Зрасходаваць, патраціць на пляценне чаго‑н. Усе лыкі ўплёў на лапці.
4. Разм. З’есці хутка, з апетытам. Згаладалыя, мы як бач уплялі ўсё сваё снеданне. Якімовіч.
упле́сціся, уплятуся, упляцешся, упляцецца; упляцёмся, уплецяцеся, уплятуцца; пр. уплёўся, уплялася, ‑лося; заг. упляціся; зак.
1. Уставіцца, увіцца ў што‑н. пры заплятанні. / у перан. ужыв. Хай сабе і ўплялася ў валасы сівізна, але адчувала.. [Ганна], што здароўе яе яшчэ не зусім растрачана. Гроднеў. // Сплесціся, пераплесціся пры росце. Сіняя валошка, Травы разрасліся, Палыны на межах Густа ўпляліся. Колас. // Уліцца, уключыцца ў што‑н. А Марыся ветліва, шырока заўсміхалася насустрач.. [Вінцусю] і, выбіваючы такт песні нагой, непрыкметна адклала гітару, радасна замахала рукамі, кіруючы песняй, у якую ўплялося і яшчэ некалькі ціхіх галасоў. Галавач. Я аж вушам сваім не даў веры, калі пачуў аксамітны голас Метлюга. Мне здалося, што ў яго нават упляліся нейкія металічныя ноткі гневу. Сабаленка.
2. Разм. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Дзімка ўплёўся за цешчыну жакетку і памалу пасоўваўся бліжэй да дзвярэй. Капыловіч.
3. Разм. Увязацца за кім‑н. Потым ваўкі ўпляліся следам, загналі яго на грушу-дзічку і завылі жудаснымі галасамі. Наўроцкі. Уплёўся [камарык] за мною, ніяк не адстане. Звініць, нібы сыпле на вочы пясок. Камарык, камарык, навошта старонкі? Найлепшы ў свеце яе галасок... Тармола.
упле́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уплесці.