нулёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Разм.
1. Машынка для стрыжкі нагала.
2. Падрыхтоўчы клас пры пачатковай школе да 1926 года.
3. м. і ж. Вучань (вучаніца) такога класа.
нуліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Кніжн. Пазбавіць (пазбаўляць) сілы, усякага значэння; ануляваць. Нуліфікаваць папяровыя грошы.
[Ад лац. nullus — ніякі і facere — рабіць.]
нуліфіка́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нуліфікаваць.
нуль, ‑я, м.
1. Лічбавы знак «О», які абазначае адсутнасць велічыні (дабаўлены справа ад лічбы ўдзесяцярае яе).
2. Умоўная велічыня, ад якой пачынаецца вылічэнне падобных ёй велічынь (тэмпературы, часу і пад.). Сярэдняя тэмпература года ніжэй нуля.
3. перан. Пра што‑н. вельмі малое, нікчэмнае. Коска для .. [Мікалая] нічога не значыла — нуль, не больш. Якімовіч.
4. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае ніякага значэння.
•••
Абсалютны нуль — тэмпература −273,16°C, пры якой спыняецца хаатычны цеплавы рух малекул у целе; самая нізкая магчымая тэмпература.
Звесці да нуля гл. звесці.
Нуль увагі — ніякай увагі.
[Ад лац. nullus — ніякі.]
нулявы́, ‑ая, ‑ое.
Які раўняецца нулю (у 1, 2 знач.). Нулявая ступень. Нулявая тэмпература. Нулявы канчатак слова.
•••
Нулявая стрыжка гл. стрыжка.
Нулявы ўзровень гл. узровень.