Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

люмба́га, нескл., н.

Востры боль у паясніцы; прастрэл.

[Лац. lumbago.]

лю́мен, ‑а, м.

У фізіцы — адзінка вымярэння светлавога патоку.

[Ад лац. lumen — святло.]

люміна́л, ‑у, м.

Лякарства, якое ужываецца пры бяссонніца і іншых хваробах нервовай сістэмы.

[Ад лац. lumen — святло.]

люмінафо́ры, ‑аў; адз. люмінафор, ‑у, м.

Арганічныя і неарганічныя рэчывы, якія маюць здольнасць свяціцца пад уздзеяннем знешніх фактараў, дзякуючы чаму выкарыстоўваюцца ў вытворчасці лямп дзённага святла і пад.

[Лац. lumen — святло і грэч. phorós — які нясе.]

люмінесцэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да люмінесцэнцыі, звязаны з ёю, заснаваны на люмінесцэнцыі. Люмінесцэнтная лямпа. Люмінесцэнтнае асвятленне. Люмінесцэнтны аналіз.

люмінесцэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Халоднае свячэнне газу, вадкасці або цвёрдага цела.

[Ад лац. lumen — святло і суфікс escent, які азначае слабае дзеянне.]

лю́мпен-пралетарыя́т, ‑у, М ‑яце, м.

Дэкласаваны слой людзей у антаганістычным грамадстве (басякі, валацугі, жабракі і пад.).

[Ням. Lumpenproletariat; ад Lumpen — лахманы і Proletariat.]