жа́цца, жнецца; незак.
1. Паддавацца зжынанню. — Каб.. гэткія ўсе [жанчыны] былі, дык у мяне ў брыгадзе.. само б і касілася б і сушылася б, і жалася б і малацілася б. Ермаловіч.
2. Зал. да жаць.
жаць, жну, жнеш, жне; жнём, жняце; заг. жні; незак., што.
Убіраць хлебныя злакі, зразаючы сцёблы сярпамі ці жатнымі машынамі. Рыгор верыў, што не толькі пакажа Ірыне, як расце жыта, але.. навучыць яе жаць сярпом і вязаць снапы. Краўчанка. Выйду, гляну на палі, даліны — Жнуць камбайны спелыя аўсы. Лойка.