жэ,
Назва літары «ж».
жэ,
Назва літары «ж».
жэлаці́н, ‑у,
Сумесь бялковых рэчываў жывёльнага паходжання, раствор якой пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваецца ў тэхніцы, фатаграфіі, кулінарыі, медыцыне і пад.).
[Фр. gelatine.]
жэлаці́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жэлаціну, жэлаціны.
жэле́,
Салодкая студзяністая страва, якая гатуецца з фруктова-ягадных сокаў, малака і іншых прадуктаў з дабаўленнем жэлаціну.
[Фр. gelée.]
жэле́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіпы да жэле.
жэма́йты,
Старажытнае літоўскае племя, якое ў 13–15 стст. жыло ў заходняй частцы Літвы.
жэ́мчуг, ‑у,
Каштоўнае перламутравае рэчыва, якое мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага, жоўтага, радзей чорнага колеру і здабываецца з ракавін некаторых малюскаў.
жэньшэ́нь, ‑ю,
Далёкаўсходняя травяністая расліна сямейства араліевых, корань якой выкарыстоўваецца як лекавы сродак.
[Кіт.]
жэ́рабя, ‑я,
Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), які выцягваецца наўгад з шэрагу падобных прадметаў пры вызначэнні чарговасці, абавязку або права на што‑н.
жэ́рах, ‑а,
Драпежная прэснаводная прамысловая рыба сямейства карпавых.