жа́ба, ‑ы; Р мн. жаб; ж.
1. Бясхвостая чатырохногая земнаводная жывёліна з бародаўчатай слізкай скурай бурага колеру, якая водзіцца ў цёмных сырых месцах; рапуха. У адным месцы рука яго патрапіла на штосьці халоднае і агіднае... гэта была жаба-рапуха. Сачанка.
2. Разм. Тое, што і лягушка. У лагчыне над Нёманам дружна і заложна кракталі жабы. Колас. // Пагардлівае або дакорлівае абзыванне дзяцей. — Жаба ты малая, — з прыкрасцю замармытаў Сцепуржынскі. Чорны.
•••
Грудная жаба (уст.) — сардэчная хвароба, якая суправаджаецца моцным болем у грудзях; стэнакардыя.
жабава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Няроўны, бугрысты, маршчыністы. Жабаватая скура.
жабападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд жабы, падобны на жабу.
жа́берны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жабраў. Жаберныя шчыліны. Жаберная поласць.
жа́бін, ‑а.
Які належыць жабе. Жабіна ікра.
жабі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жабы, уласцівы ёй. У лазняках каля Дняпра не сціхаў птушыны і жабіны канцэрт. Лупсякоў.
жа́біцца, ‑біцца; незак.
Разм. Моршчыцца, набываць бугрысты выгляд. Скура на ботах пачала жабіцца. // Моршчыцца, трэскацца пры згінанні (пра драўніну).
жа́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Памянш. да жаба; невялікая жаба. Іншы раз бусел ці бусліха клікалі некаторага з дзяцей адшукаць убачаную імі жабку. Пальчэўскі.
2. Разм. Адзін з відаў школьнага пяра.
жа́бнік 1, ‑а, м.
Пасудзіна для захоўвання жаб (у навуковых кабінетах, лабараторыях).
жа́бнік 2, ‑у, м.
Шматгадовая водная свабодна плаваючая расліна сямейства жабнікавых з ніцепадобным сцяблом і доўгачаранковым сэрцападобным лісцем (расце ў азёрах, сажалках).