айце́ц, айца, м.
Уст.
1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына. Колас. Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася. З нар.
•••
Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго‑н. пастаянна.
Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.
айцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі. Багдановіч.