Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

айва́, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.

2. Плод гэтага дрэва, падобны на яблык і грушу, цвёрды, даўкі на смак. / у знач. зб. Варэнне з айвы.

[Цюрк.]

айво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да айвы. Айвовы сад. // Прыгатаваны з айвы. Айвовае варэнне.