Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прызначаецца, служыць для пераводу грошай (па пошце, тэлеграфе, праз банк). Пераводны бланк.

2. Які пераводзіцца, служыць для пераводу з аднаго матэрыялу на другі. Пераводныя карцінкі.

3. Звязаны з пераводам з адной групы навучання ў наступную, больш высокую. Пачаліся вясеннія пераводныя экзамены. Гурскі.

пераво́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавозіць — перавезці.

2. Месца пераправы цераз раку, возера на пароме, лодцы і пад. Прыціх натоўп на перавозе: шафёры, цеслі, рыбакі. Вялюгін.

пераво́зачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перавозкі.

пераво́зіцца, ‑вожуся, ‑возішся, ‑возіцца; незак.

1. Незак. да перавезціся.

2. Зал. да перавозіць.

пераво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да перавезці.

пераво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавозіць — перавезці.

пераво́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перавозу (у 1 знач.). Перавозны промысел. Перавозны паром.

пераво́зчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера.

2. Той, хто займаецца якімі‑н. перавозкамі.

3. Птушка сямейства сяўцоў з шаравата-бурай спінкай і белым брушкам. (Назва дадзена за манеру пералятаць са свістам з берага на бераг над самай вадой.) Асабліва багата на Піншчыне кулікоў. Тут прадстаўлены амаль усе асноўныя іх віды — кнігаўкі, турухтаны, .. перавозчыкі. В. Вольскі.

пераво́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перавозчык (у 1, 2 знач.).

пераво́зчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перавозчыка (у 1, 2 знач.).