Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на самаўладдзі, які з’яўляецца праяўленнем самаўладдзя. Самаўладны парадак. // Які валодае неабмежаваным правам распараджацца, загадваць. Самаўладны пан.

2. Тое, што і самаўладарны (у 2 знач.).

самаўла́дства, ‑а, н.

1. Сістэма аднаасобнага кіравання дзяржавай, калі правіцель карыстаецца неабмежаванай уладай. Царскае самаўладства. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства. Купала. // Поўная ўлада над кім‑, чым‑н.; дэспатызм. Выступленне сялян супраць самаўладства пана.

2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства. Бацькоўскае самаўладства.

самаўла́дца, ‑ы, м.

Уст. Той, хто мае неабмежаваную ўладу; самадзержац.

самаўлюбёнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан самаўлюбёнага. Пачуццё самаўлюбёнасці.

самаўлюбёны, ‑ая, ‑ае.

Улюбёны ў самога сябе, упэўнены ў сваёй прыгажосці, сваіх незвычайных здольнасцях і пад. [Шыянок:] Калі яго баязлівасць, якая кінулася ўсім у вочы яшчэ там, на казарменным двары, дагэтуль мне здавалася праявай разумнай асцярожнасць, дык пасля таго, што мне расказаў Марыніч, я згледзеў у Гулявіцкім самаўлюбёнага баязліўца. Сабаленка.

самаўніжэ́нне, ‑я, н.

Уніжэнне сябе, сваіх здольнасцей, прызнанне сябе нікчэмным. — Ідзі, ідзі, — са злосцю, з горыччу, з нейкай асалодай самаўніжэння сказаў сабе Толя. Брыль.

самаўнушэ́нне, ‑я, н.

Унушэнне чаго‑н. Самому сабе.

самаўпра́вец, ‑раўца, м.

Разм. Той, хто схільны да самаўпраўства, дзейнічае самаўпраўна.

самаўпра́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць самаўпраўнага. Чыніць самаўпраўнасць.

самаўпра́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Дзейнічаць самаўпраўна, займацца самаўпраўствам. Працаваў.. [Мазаль] на ферме Не адзін год і за гэты час «вопыт» яго вырас у вельмі своеасаблівым кірунку: ён навучыўся самаўпраўнічаць. Палтаран.