самасу́д, ‑у,
Самачыннае, без ведама ўлад і суда пакаранне чалавека, якога западозрылі ці абвінавацілі ў злачынстве.
самасу́д, ‑у,
Самачыннае, без ведама ўлад і суда пакаранне чалавека, якога западозрылі ці абвінавацілі ў злачынстве.
самасу́дны, ‑ая, ‑ае.
Які ўчыняецца самасудам.
самасузіра́нне, ‑я,
1. Разглядванне, сузіранне сябе.
2. Паглыбленне ў сябе, у свой унутраны свет.
самасупакае́нне, ‑я,
Тое, што і самазаспакаенне.
самасупако́енасць, ‑і,
Тое, што і самазаспакоенасць.
самасупако́ены, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і самазаспакоены.
самасупако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца;
Тое, што і самазаспакоіцца.
самасуцяшэ́нне, ‑я,
Суцяшэнне самога сябе.
самасцвярджэ́нне, ‑я,
Сцвярджэнне сябе, сваёй асобы, прызнанне каштоўнасці, асабістай значнасці.
самасці́йнасць, ‑і,
Уласцівасць і стан самасційнага.