Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

халя́ва, ‑ы, ж.

1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, дык рыпяць — Варты мо’ чырвонцаў з пяць. Крапіва.

2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.

халя́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.

Памянш.-ласк. да халява. [Люся] села на ўзбочыне шляху, побач са мной, апусціўшы ў канаву ногі, абутыя ў чаравікі з высокімі халяўкамі. Навуменка.

•••

Халяўкі смаліць — заляцацца да каго‑н. з жаночага полу.