Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэксты́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкстылю, звязаны з вытворчасцю яго. Тэкстыльная прамысловасць. □ Уявім, што фабрыка тэкстыльная, і пашырэнне фабрыкі патрабуе павелічэння колькасці льну. Чорны. // Зроблены, пашыты з тэкстылю. Тэкстыльны абутак.

тэксты́льшчык, ‑а, м.

Работнік тэкстыльнай прамысловасці.

тэксты́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да тэкстыльшчык.

тэктанафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Раздзел тэктонікі, які вывучае фізічныя ўмовы ўзнікнення тэктанічных дэфармацый.

тэктані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да тэктонікі, да зрухаў і дэфармацыі зямной кары. Тэктанічныя працэсы.

2. Які мае адносіны да будовы і развіцця зямной кары. Тэктанічная карта. Тэктанічны перыяд.

тэкто́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Спец.

1. Раздзел геалогіі, які вывучае структуру, рух, дэфармацыю і развіццё якога‑н. участка зямной кары і верхняй мантыі Зямлі.

2. У архітэктуры — асаблівасці ўзаемаразмяшчэння частак будынка і суадносіны яго форм і прапорцый; архітэктоніка.

[Ад грэч. tektonikē — будаўніцтва.]

тэле...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) азначае дзеючы на далёкую адлегласць, напрыклад: тэлебачанне, тэлеграф; 2) адпавядае па значэнню слову «тэлевізійны», напрыклад: тэлеэкран, тэлефільм.

[Грэч. tēle — далёка.]

тэлеаб’екты́ў, ‑тыва, м.

Аб’ектыў з доўгім фокусам для здымкі аддаленых прадметаў у буйным маштабе, а таксама для партрэтнай здымкі.

тэлеаза́ўр, ‑а, м.

Вялікі выкапнёвы марскі кракадзіл.

[Грэч. teleios — дасканалы і sauros — яшчарка.]

тэлеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлеалогіі. Тэлеалагічныя погляды.