Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідратэ́хнік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гідратэхнікі.

гідратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука аб выкарыстанні водных рэсурсаў у гаспадарцы і барацьбе са шкодным дзеяннем воднай стыхіі, а таксама галіна тэхнікі, якая выконвае гэтыя задачы з дапамогай адпаведных збудаванняў.

гідратэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідратэхнікі. Гідратэхнічныя збудаванні.

гідра́ўліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

Навука аб законах раўнавагі і руху вадкасцей і спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.

[Ад грэч. hydraulikós — вадзяны.]

гідраўлі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гідраўлікі. Гідраўлічнае даследаванне.

2. Які дзейнічае пры дапамозе напору, ціску вадкасці. Гідраўлічны прэс. // Які выконваецца з дапамогай ціску вадкасці. Гідраўлічнае выпрабаванне катлоў.

гідрафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Раздзел геафізікі, які вывучае працэсы, што адбываюцца ў гідрасферы.

гідрафі́ты, ‑аў; адз. гідрафіт, ‑а, М ‑фіце, м.

Расліны, якія жывуць у вадзе.

[Ад грэч. hýdōr — вада і phytón — расліна.]

гідрафло́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Паветраны флот, які складаецца з гідрасамалётаў.

гідрафо́н, ‑а, м.

Прыбор для прыёму гукавых хваляў, якія ўзнікаюць і распаўсюджваюцца ў вадзе.

[Ад грэч. hýdōr — вада і phōnē — гук.]

гідрахі́мія, ‑і, ж.

Навука аб хімічным саставе вод, якія ўтвараюць гідрасферу, і метадах іх даследавання.