груката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Разм. Ствараць грукат. Пярун грукоча, высякае, Нібыта крэсівам, агні. Ляпёшкін. // Напаўняцца шумам, грукатам. Горад грукатаў, палыхаў агнём. Дудо.
грукатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які стварае грукат; шумны. Грукатлівы вадаспад. □ Вера ішла асцярожна. Пачуўшы наперадзе цяжкія, грукатлівыя крокі, адступіла за куст. Асіпенка. // Напоўнены грукатам, шумам. [Сонца] асвятляла .. грукатлівую, дымную зямлю. Мележ.
грукатня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і грукат. Страляніна, гоман і грукатня пачалі аддаляцца... Чарот.
грукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.
Разм. Ствараць грукат; грукатаць. Пыхкаючы сінім дымком, грукацелі, злосна чмыхалі на глейкім полі трактары. Бялевіч. У небе ярка ўспыхвалі маланкі, аглушальна грукацеў гром. Сіняўскі.
гру́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Моцна стукаць (у дзверы, акно і пад.), просячыся, патрабуючы, каб упусцілі куды‑н. Грукацца ў дзверы.
2. Ударацца, стукацца аб што‑н. Кравец пабіўся ад таго, што, падаючы, грукаўся аб выступы ніжэйшых папярочак і з размаху шмаргануўся аб дошкі. Чорны.
гру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Ствараць грукат. Ноч над зямлёй плыла. Грукала навальніца. Калачынскі. Зямлю скаваў мароз, і боты грукаюць на ўсё наваколле. Шамякін. // Шумна, з сілай біць, удараць. Як у бубен, у памост Грукаюць падковы. Бялевіч.
2. Тое, што і грукацца (у 1 знач.). Калі каму трэба было чаго, дык ён грукаў у брамку. Сабаленка.
гру́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Шумна, з грукатам зваліцца або паваліцца. Засланка са звонам грукнулася аб падлогу. Чарнышэвіч.
2. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. У сенцах .. [Карней Адамавіч] наткнуўся на начоўкі і моцна грукнуўся ілбом аб вушак. Скрыпка.
гру́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да грукаць.
грунт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Верхні пласт зямлі; глеба. Высадзіць памідоры ў адкрыты грунт. □ Пад нагамі адчуваўся трывалы, увесь у купінах грунт. Мележ. // Цвёрдае дно натуральнага воднага басейна; глеба марскога, рачнога і пад. дна. Донны грунт. □ Нераст [ментуза] адбываецца пад лёдам на глыбіні ад 1 да 2,5 метра пераважна на камяністым або пясчаныя грунце. Матрунёнак.
2. Пласты зямлі, якія знаходзяцца пад глебай. Вывучэнне саставу і ўласцівасцей грунтоў — задачы інжынерна-геалагічных даследаванняў. □ У зямлі ёсць такія грунты, дзе вада спыняецца, не ідзе далей. Колас.
3. перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца што‑н. Хоць матэматыка грунт усяму на свеце, але Юлька на гэтым «грунце» яшчэ слаба трымаецца. Бядуля.
4. Слой рэчыва, якім пакрыта палатно, дошка і пад., прызначаныя для жывапісу ці графікі. Нанесці грунт.
5. Састаў, якім пакрываюць паверхню, рыхтуючы яе для жывапісу ці афарбоўкі; грунтоўка.
•••
Выбіць грунт з-пад чыіх ног гл. выбіць.
Траціць грунт пад нагамі гл. траціць.
[Ням. Grund — глеба, аснова.]
грунтава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. грунтаваць.