Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гняздо́ўе, ‑я, н.

Месца, дзе гнездзяцца птушкі. З апусцелага гняздоўя Паразляталіся шпакі. Гаўрусёў. У застуджаных нізоўях, Дзе ў стагах крынічныя лугі, Качак, кнігавак гняздоўі Белыя засыпалі снягі. Матэвушаў.

гняздо́ўнік, ‑у, м.

Род шматгадовых сапрафітных незялёных раслін сямейства архідных з мясістымі каранямі, якія ўтвараюць спляценне, падобнае да птушынага гнязда.

гнятлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Цяжкі, гнятучы (у 2 знач.). Пасля стрэлу настала гнятлівая, дзікая цішыня. Асіпенка.

гняту́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. цяпер. ад гнесці.

2. у знач. прым. Цяжкі, трывожны (пра думкі, пачуцці і пад.). Гнятучы страх і пякучая жальба ахапілі .. [Алёшу]. Якімовіч.

гняўко́, ‑а, м.

Разм. Пра гняўлівага чалавека. Пяты дзень выбірала Надзя бульбу. Усё спадзявалася ўбачыць Паўла. Гэтакі гняўко, больш месяца і вачэй не паказаў. Чарнышэвіч.

гняўлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць гняўлівага. Мужняя шчырая ласка папярэдзіла кабеціну гняўлівасць. Гартны.

гняўлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы, зласлівы. Як не іду есці — кажуць гняўлівая. З нар. // Тое, што і гнеўны. Ударыў у елку гняўлівы пярун. Купала. // перан. Які выражае гнеў. І глуха плошчы загулі Гняўлівай моваю плакатаў. Багун.