самасе́йка, ‑і,
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.
самасе́йка, ‑і,
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.
самасе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які вырастае з насення, што само асыпалася, рассеялася.
самасе́ў, ‑севу,
1. Прыроднае распаўсюджанне раслін насеннем, што асыпаецца само.
2. Тое, што і самасейка.
самаскі́д, ‑а,
Тое, што і самазвал.
самаскіда́льны, ‑ая, ‑ае.
Які аўтаматычна скідае што‑н.
самаскі́дка, ‑і,
Жняярка, якая аўтаматычна скідае нажатае.
самаспажыва́нне, ‑я,
Спажыванне чаго‑н. самімі тымі, хто вырабляе што‑н.
самаспаку́са, ‑ы,
Спакушэнне сябе прыемнымі, але нязбытнымі марамі, спадзяваннямі і пад.
самаспакуша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;
Паддавацца самаспакусе.
самаспале́нне, ‑я,
Спальванне самога сябе як адно з праяўленняў рэлігійнага фанатызму або палітычнага пратэсту ў капіталістычным грамадстве.