самарэгулю́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які аўтаматычна рэгулюе сваю работу (пра механізм, машыну).
самарэгулява́нне, ‑я, н.
Аўтаматычнае рэгуляванне рэжыму работы якой‑н. машыны, механізма.
самарэгуля́цыя, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць біялагічных сістэм падтрымліваць на пэўным узроўні фізіялагічныя або іншыя біялагічныя паказчыкі. Самарэгуляцыя тэмпературы.
самарэкла́ма, ‑ы, ж.
Усхваленне самога сябе, сваіх якасцей. Яны не шукаюць гучнай славы, не любяць самарэкламы і самаафішавання, бо яны — камуністы. «Полымя».
самасаграва́нне, ‑я, н.
Адвольнае саграванне чаго‑н. з прычыны залішняй вільгаці і адсутнасці вентыляцыі. Самасаграванне зерня. Самасаграванне кармоў.
самаса́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Тытунь свайго пасеву і хатняй апрацоўкі. — Мой тытунь рэдка хто вытрымлівае, — сказаў.. [Хама], пілі я закашляўся, пацягнуўшы самасаду. Сергіевіч. — Давай перакурым, — прапанаваў Клім. — Сёлета ў мяне самасад на славу ўдаўся. Шахавец.
самаса́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які асядае натуральным шляхам, сам сабой. Самасадачная соль.
2. Які ўтрымлівае самасадку. Самасадачнае возера.
самаса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Соль, якая асела сама сабой у саляных азёрах.
самасвядо́масць, ‑і, ж.
Яснае разуменне сваёй сутнасці, сваіх адметных уласцівасцей, сваёй ролі ў жыцці, у грамадстве. Класавая самасвядомасць. Рост нацыянальная самасвядомасці. □ Трэба выхоўваць у кожнага маладога чалавека пачуцці савецкая патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму, высокай класавай самасвядомасці. Машэраў.
самасе́й, ‑ю, м.
Тое, што і самасейка. Мак-самасей. □ [Сланечнік] вырас самасей вясною расштурхаў лебяду, растапырыў пад маім акном шурпатыя, са светлым павуціннем жылак лісці. Капыловіч.