эрстэ́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спец. Абсалютная адзінка напружанасці магнітнага поля.
[Ад уласн. імя.]
эрудзі́раванасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эрудзіраванага. Эрудзіраванасць даследчыка.
эрудзі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Які валодае эрудыцыяй; дасведчаны. Тое, што лаяў Караед, хвалілі чытачы і досыць эрудзіраваныя крытыкі. Паслядовіч.
эруды́т, ‑а, М ‑дыце, м.
Кніжн. Той, хто мае вялікую эрудыцыю. Прозвішча Эпімаха-Шыпілы, вялікага эрудыта і дасведчанага чалавека, усё ж ведалі вучоныя. Семашкевіч.
эруды́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Жан. да эрудыт.
эруды́цыя, ‑і, ж.
Начытанасць. глыбокія і ўсебаковыя веды ў адной ці многіх галінах навукі. Партызан з першага ж дня падабаўся Маеўскаму сваёй эрудыцыяй вучонага і дапытлівасцю разведчыка. Шамякін.
[Лац. eruditio — вучонасць.]
эрцге́рцаг, ‑а, м.
Тытул членаў былой аўстрыйскай імператарскай фаміліі. // Асоба, якая мела гэты тытул.
[Ням. Erzherzog.]
эрцгерцагі́ня, ‑і, ж.
Жонка ці дачка эрцгерцага.
эры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Кніжн. Майстэрства спрачацца, умельства палемізаваць з праціўнікам, выкарыстоўваючы яго промахі.
[Грэч. éristika.]