ахо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які нясе ахову, прызначаны для аховы. Ахоўная служба. Ахоўная зона. Ахоўнае лесанасаджэнне.
2. Які засцерагае, служыць для аховы ад шкоднага ўплыву чаго‑н. Ахоўная маска. Ахоўныя акуляры.
3. Разм. Ахоўнай афарбоўкі. На ярусах увіхаліся людзі ў ахоўнага колеру пакалечаных шапках. Пестрак.
•••
Ахоўная афарбоўка гл. афарбоўка.
Ахоўная граната гл. грамата.
ахраматы́зм, ‑у, м.
Спец. Здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні; бясколернасць.
[Ад грэч. a — без і chroma — колер.]
ахраматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які не раскладае светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні; бясколерны.
ахрамаці́н, ‑у, м.
Рэчыва клетачнага ядра, якое слаба афарбоўваецца.
[Ад грэч. achrōmatos — бясколерны.]
ахра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Орган тайнага паліцэйскага нагляду ў дарэвалюцыйнай Расіі; ахраннае аддзяленне.
ахра́ннік, ‑а, м.
Агент ахранкі. Мікіту цяпер, калі ён задумаўся над словамі Зубковіча, пачынае здавацца, што вось-вось выйдзе нехта з-за стога, з-за хлява, возьме яго загрудкі і запытае: служыў ты ахраннікам ці не? Галавач.
ахра́п’е, ‑я, н., зб.
Бацвінне, капуснік і рознае агароднае пустазелле як корм для жывёлы. Назбіраць ахрап’я для кабаноў. □ Узнялі яе зарання, Не паспела і паспаць, Загадалі да снядання На ахрап’е назбіраць. Броўка.
ахрыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ахрыпнуць.
ахры́пласць, ‑і, ж.
Уласцівасць ахрыплага; хрыпата.