Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаразгружа́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для механічнай разгрузкі на транспартных сродках.

самаразгружа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляе разгрузку аўтаматычна. Самаразгружальнае ўстройства.

самаразгру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Разгрузка, якая робіцца аўтаматычна. Прыстасаванне для самаразгрузкі сіласнай масы.

самаразгру́зны, ‑ая, ‑ае.

Які разгружаецца аўтаматычна. Самаразгрузныя прычэпы.

самаразлі́к, ‑у, м.

Самастойны разлік за што‑н. без дапамогі касіра. Сістэма самаразліку.

самарасклада́нне, ‑я, н.

З’ява самаадвольнага распаду хімічнага злучэння на асобныя элементы.

самараскрыццё, ‑я, н.

Кніжн. Раскрыццё самога сябе, сваіх мар, задум. Самараскрыццё вобраза. Самараскрыццё характару. □ Раман.. не ігнаруе і сродкаў лірычнага самараскрыцця. «Полымя».

самараспа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спантанны распад ядзер радыеактыўнага рэчыва, які параджае ланцуговую рэакцыю.

самарда́к, ‑а, м.

Разм.

1. Груб. Удар па твары. Даць самардака.

2. Хвароба ў роце, пры якой баляць сківіцы. Самардак у роце — есці нельга.

3. Пануры, упарты, маўклівы чалавек. Глядзіць спадылба, як той самардак.

4. Упартасць, маўклівасць. Трэба самардака выгнаць з яго.

самаро́бак, ‑бка, м.

Разм. Самаробная рэч. Не толькі звычайныя самаробкі падрыхтавалі.. [вучні] да выстаўкі, а нават некаторыя прасцейшыя прыборы па фізіцы і хіміі. Шыловіч.