сярэдне..., (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнні: 1) які знаходзіцца ў сярэдняй частцы чаго‑н. (краю, мясцовасці, ракі і пад.), напрыклад:
сярэдне..., (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнні: 1) які знаходзіцца ў сярэдняй частцы чаго‑н. (краю, мясцовасці, ракі і пад.), напрыклад:
сярэднеазія́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Сярэдняй Азіі.
сярэднебелару́скі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдняй часткі Беларусі.
сярэдневяко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдневякоўя.
сярэдневяко́ўе, ‑я,
Гістарычная эпоха, якая ахоплівае час ад крушэння рабаўладальніцкай Рымскай імперыі (5 ст.) да пачатку капіталізму (канец 17 ст.).
сярэднегадавы́, ‑ая, ‑ое.
Які прыпадае ў сярэднім на год; які з’яўляецца сярэдняй велічынёй, што прыпадае на год.
сярэднелаці́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдняй латыні.
сярэднепаднябе́нны, ‑ая, ‑ае.
У лінгвістыцы — які вымаўляецца пры ўдзеле сярэдзіны паднябення.
сярэднесібі́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдняй часткі Сібіры.
сярэднестатысты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдніх статыстычных паказчыкаў.