Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сямізна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з сямі знакаў дзесятковай сістэмы лічэння. Сямізначны лік.

сямізо́р’е, ‑я, н.

Сем бачных зорак у сузор’і Вялікай і Малой Мядзведзіцы.

сямікало́ска, ‑і, ДМ ‑лосцы; Р мн. ‑лосак; ж.

Сібірская кустовая пшаніца.

сямікало́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем каласоў (пра злакі). Сямікалоснае жыта.

сямікапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

Коштам у сем капеек. Сямікапеечны канверт.

сямікла́снік, ‑а, м.

Вучань сёмага класа. [Валерка] пасля брата Валодзі, які служыць у радах Савецкай Арміі, — старэйшы ў сям’і, сямікласнік. Шыловіч.

сямікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да сямікласнік.

сямікла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае сем класаў, складаецца з сямі класаў. Сямікласная музычная школа.

2. У аб’ёме сямі класаў. Сямікласная адукацыя.

сяміко́лерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваёй афарбоўцы сем колераў. Сяміколерная вясёлка.

сямікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены сем разоў, павялічаны ў сем разоў; памножаны на сем. У сямікратным памеры.