Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сямідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да семдзесят. Сямідзесятыя гады.

сямідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў семдзесят год. Сямідзесяцігадовы перыяд. // Які мае ўзрост у семдзесят гадоў. Праз якую гадзіну .. [Суздалеў] ўжо ў прыцемках сядзеў і гаварыў з худым і касцістым, можа сямідзесяцігадовым, старым. Чыгрынаў.

2. Які мае адносіны да сямідзесяцігоддзя (у 2 знач.); звязаны з заканчэннем тэрміну ў семдзесят год. Сямідзесяцігадовы юбілей.

сямідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у семдзесят гадоў. Прайшло цэлае сямідзесяцігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося семдзесят год назад. Сямідзесяцігоддзе навуковай дзейнасці.

сямідзесяціпяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў семдзесят пяць гадоў. // Які мае ўзрост у семдзесят пяць гадоў.

2. Які мае адносіны да сямідзесяціпяцігоддзя (у 2 знач.). Сямідзесяціпяцігадовы юбілей.

сямідзесяціпяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у семдзесят пяць гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося семдзесят пяць гадоў назад. Сямідзесяціпяцігоддзе завода.

сямідзесяціпяціміліметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Памерамі ў семдзесят пяць міліметраў. Сямідзесяціпяціміліметровая пушка.

сямідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Прамежак часу ў сем дзён.

сямідзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца сем дзён. Сямідзённы паход. // Разлічаны на сем дзён. Сямідзённы запас харчоў. // Сямі дзён ад роду. Сямідзённае дзіця.

сяміжы́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вынослівы, трывалы, моцны (пра чалавека).

сямізара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем зарадаў. Як хапіў Васіль свой ладны Самапал сямізарадны, Як прыцэліўся ён: п-пух! Ад вароны — толькі пух. Вітка.