Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сямёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба 7. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 7), якія нумаруюцца лічбай 7.

2. Група з сямі адзінак. Сямёрка байцоў.

3. Ігральная карта з сямю ачкамі. [Аляксей Пятровіч:] — Ксеня Сямёнаўна, падкідайце сямёркі, у вас яны павінны быць. Васілёнак.

сямі...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які складаецца з сямі частак, раздзелаў, аддзелаў і пад., напрыклад: сямітомны, сяміпакаёвы; 2) які мае сем аднолькавых прадметаў, прыкмет, уласцівасцей і пад., напрыклад: сямілямпавы; 3) колькасцю, мерай, коштам у сем якіх‑н. адзінак, напрыклад: сяміпудовы.

сяміаршы́нны, ‑ая, ‑ае.

Памерам у сем аршын. Сяміаршыннае бервяно.

сяміба́льны, ‑ая, ‑ае.

Сілаю ў сем балеў. Сямібальны шторм.

сямібая́ршчына, ‑ы, ж.

Баярскі ўрад у Расіі ў час польскай інтэрвенцыі пачатку 17 ст., які складаўся з сямі знатных баяр.

сямібо́р’е, ‑я, н.

Тое, што і сяміборства.

сямібо́рства, ‑а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з сямі відаў практыкаванняў.

сямівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная сямю прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць сем унутраных вуглоў.

сямівуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем вуглоў. Сямівугольная фігура.

сямівярсто́вы, ‑ая, ‑ае.

Адлегласць у сем вёрст. Сямівярстовы шлях.