пато́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Таргануцца некалькі разоў. «Пабеда» паторгалася, пафыркала на розных нотах і не кранулася з месца. Быкаў.
пато́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Таргануць некалькі разоў. Паторгаў [Сяргей] за дзверы — яны былі зашчэплены, нясмела пастукаў. М. Стральцоў. Селянін паторгаў лейцамі, адкормлены буланы конь важна патрухаў. Новікаў. Нехта заварушыўся, паторгаў нагамі і сціх. Быкаў.
пато́ргванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паторгваць.
пато́ргвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Злёгку, час ад часу торгацца, рабіць сутаргавыя рухі. Вочы .. [Антонавы] гарэлі, вусы паторгваліся, калені дрыжэлі. Чорны.
пато́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Злёгку, час ад часу торгаць. [Іосіф Валяр’янавіч] гаварыў, паторгваючы плячом, на хвіліну адыходзіў, потым набліжаўся і ўвесь час мармытаў: «Мгу-у, ага». Прокша.
пато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Торкаць некаторы час; торкнуць некалькі разоў у што‑н. Асцярожная, нават і пашча, .. [плотка] спачатку паторкае крошку, нібы заігрываючы з рыбаком. Брыль. Паглядзела [Мілечка], паторкала пальчыкам у кольца валасоў на лбе. Пянкрат.
пато́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм. Торкаць час ад часу. Паторкваць за вяроўку. Рыба паторквае кручок.
пато́ўчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патаўчы.
2. у знач. прым. Які стаўклі і ператварылі ў аднародную масу. Хлапчук, Ёселеў сын, прынёс хлеба, закускі: гуркоў, катлеты з патоўчанаю бульбай. Мележ.
пато́ўшчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патаўсціць.
2. у знач. прым. Крыху таўсцейшы. Патоўшчаная пража.
пато́чаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад патачыць 1.
пато́чаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад патачыць 2.