сюжэ́т, ‑а, М ‑жэце, м.
Сукупнасць звязаным паміж сабой дзеянняў, падзей, у якіх раскрываецца асноўны змест мастацкага твора і характары дзеючых асоб. Большасць апавяданняў Змітрака Бядулі не мае развітога сюжэта. Каваленка. // Тэма, прадмет, што паказваецца ў карціне, музычным творы і пад. Настаўнік паведамляе вучням тэму і мэту ўрока і прапануе ім разгледзець малюнкі.., прадумаць пытанні пад малюнкамі і сюжэт серыі малюнкаў. Самцэвіч. // Разм. Тэма, прадмет (размовы і пад.).
[Фр. sujet.]
сюжэ́тна, прысл.
У адносінах сюжэта, па сюжэту. Задума не вырашалася сюжэта, эпічна, між тым як логіка задумы вымагала гэтага. М. Стральцоў. І ў той жа час [раздзелы, сцэны аповесці], сюжэтна дапаўняючы адзін аднаго, арганічна зліваюцца ў адзінае цэлае. «Беларусь».
сюжэ́тнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць сюжэта (звычайна займальнага); уласцівасць, якая надаецца сюжэтам. Той факт, што пісьменніка менш за ўсё цікавілі ўзаемаадносіны характараў.., не мог не прывесці да паніжэння сюжэтнасці ў творах. Каваленка.
сюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сюжэта. Сюжэтныя лініі рамана. □ Тэма зямлі ў паэме [«Новая зямля» Я. Коласа] мае іншы сюжэтны варыянт у параўнанні з вершаваным апавяданнем. Гіст. бел. сав. літ.
2. Такі, што мае сюжэт (звычайна займальны). Верш [Я. Купалы «Я — калгасніца...»] сюжэтны, празрысты, цёплы лірызм ідзе побач з эпічнасцю. Навуменка. [Грэчка:] — Я люблю сюжэтныя сны. Няхай.
сюзерэ́н, ‑а, м.
1. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — буйны феадал, які з’яўляўся гасударом у адносінах да залежных ад яго васалаў.
2. У міжнародным праве — дзяржава, у адносінах да якой іншая дзяржава знаходзіцца ў васальнай залежнасці.
[Фр. suzerain.]
сюзерэнітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.
1. Гіст. Вярхоўнае права, панаванне сюзерэна над васаламі.
2. У міжнародным праве — сукупнасць правоў дзяржавы-сюзерэна.
сюзерэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сюзерэна, належыць яму. Сюзерэннае права.
сюі́та, ‑ы, ДМ сюіце, ж.
Музычны твор, які складаецца з некалькіх самастойных частак, аб’яднаных агульнай мастацкай задумай. Сюіта для скрыпкі і фартэп’яна. // Музычна-харэаграфічная кампазіцыя з некалькіх танцавальных нумароў, аб’яднаных адной тэмай. Балетная сюіта.
[Фр. suite.]
сюі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сюіты. Сюітны характар кампазіцыі.
сюрпры́з, ‑у, м.
Нечаканы падарунак. Прывязу табе .. сюрпрыз. Баранавых. // Разм. Нечаканае здарэнне; нечаканасць. Сюрпрыз неспадзяваны, А помніш столькі год: Падбілі партызаны Нямецкі самалёт. Гаўрусёў. [Сяргей:] — Манька! Паедзем да нас. Ты ж, помню, сябравала з Лідкай. Во будзе сюрпрыз!.. Давай! Ракітны.