Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сама́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да саманшчык.

самапава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Павага да самога сябе, да сваёй асобы. Пісьменны [Янка Брыль] вельмі ахвотна, у поўны голас, у поўную сілу таленту раскрывае тую праўду жыцця, якая ўзнімае самапавагу чалавека. Гіст. бел. сав. літ.

самапаглыбле́нне, ‑я, н.

Паглыбленне ў сябе, у свой унутраны свет, у свае думкі, перажыванні.

самапаглы́блены, ‑ая, ‑ае.

Паглыблены ў сябе, у свой унутраны свет, у свае думкі, перажыванні.

самападава́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага падавання чаго‑н. Самападавальнік для пагрузкі хлеба.

самападава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які падае што‑н. аўтаматычна (пра механізмы). Самападавальны транспарцёр.

самападгато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Самастойныя заняткі, падрыхтоўка сябе да чаго‑н. Спартыўная самападгатоўка студэнтаў.

самапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

Які падае што‑н. аўтаматычна. Самапад’ёмны агрэгат.

самападма́н, ‑у, м.

Унушэнне сабе таго, што не адпавядае сапраўднасці; падман самога сябе. Самападман і звязаная, з ім пэўная пераацэнка сваёй уласнай асобы, вагі свайго «я» — вось чым смешны для нас Пытляваны. Усікаў.

самападрыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Тое, што і самападгатоўка. Вялікая працавітасць, назіральнасць, творчая фантазія былі вынікам яго [К. Быліча] ўпартай вучобы, яго самападрыхтоўкі да кожнай ролі. «Маладосць».