патанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што і без дап.
Танцаваць некаторы час; пратанцаваць. [Астапчык:] Што ж вы сядзіце тут? Пайшлі б патанцавалі, і дзяўчатам вашым было б весялей з вамі. Машара. У рэстаране граў духавы аркестр. Алена запрасіла Сашку патанцаваць. Гроднеў. Раніцай .. [Чыжык] зноў расклаў агонь. Патанцаваў каля яго, каб сагрэцца, паснедаў і зноў выйшаў на бераг. Няхай.
патанча́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да патанчыцца.
2. Зал. да патанчаць.
патанча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да патанчыць.
патанчы́цца, ‑чыцца; зак.
Стаць тонкім, танчэйшым. Нітка патанчылася. Патанчыліся косы.
патанчы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Зрабіць тонкім, танчэйшым. Патанчыць нітку. Патанчыць слой металу.
патанчэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў тонкім, танчэйшым. [Чэрві], ружовыя і патанчэлыя, выцягваюцца ў струны. Крапіва. Патанчэлая .. шыя [Шысцера] раз-пораз выцягвалася з каўняра, а заклапочаныя вочы некага вышуквалі ў зале. Хомчанка.
патанчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. патанчаць — патанчыць.
патанчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць тонкім, танчэйшым. Алесь ішоў, моцна ставячы ногі, сук неўзабаве патанчэў і пачаў спружыніць пад нагамі, даводзілася балансаваць. Караткевіч. Скура на твары нібы патанчэла, і праз яе праступалі нездаровыя чырвоныя плямы. Карпаў. Памералі, дык у бацькі шыя ўдвая патаўсцела, а ў сына ўдвая патанчэла. Якімовіч. Мікола адчуў, што .. [Таня] зблажэла і патанчэла. Новікаў.
патапе́ц, ‑пца, м.
Абл. Грузіла. І прыціхлі над вадою вудары.. Ціха булькнуў у ак[е]нца патапец. Вялюгін.
патапі́цца, ‑топіцца; ‑топімся, ‑топіцеся, ‑топяцца; зак.
Патануць, утапіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. — Здзірцы кінуліся на свае караблі, — загаварыў ён [Купала], — і ўсе патапіліся ў моры, бо перасталі разумець каманду, ашалеўшы ад страху. Лужанін.