сыць, ‑і, ж.
Сытасць. Вось паказалася .. хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыццю і ў зубах штось тырчыць... Гарэцкі. [Якаў:] — Гу... Не заўсёды ж і дрэнна жыць, бог дасць і лепш пажывём, у багацці, у сыці, а?.. Галавач.
•••
Да сыці — уволю, удосталь. Наесціся да сыці. Нацешыцца да сыці.
сыч, ‑а, м.
1. Начная і вячэрняя птушка з бурай афарбоўкай сямейства сапраўдных соў.
2. перан. Разм. Маўклівы, пануры чалавек. Сядзіць сыч сычом.
сы́чаны, ‑ая, ‑ае.
Падсалоджаны мёдам, настоены на мёдзе. [Георгій:] Дома нікога няма, але я сам ведаю, дзе стаіць мёд сычаны. Клімковіч.
сычаня́ і сычанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня сыча.
сыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Сыцець. [Іван:] — Мяса ідзе на птушкаферму, а куры ад гэтага, знаеш, як сычаюць? Кулакоўскі. І ёсць жа прыказка такая: «Кляні ты пана — пан сычае!» Колас.
сычу́г, ‑а, м.
Адзін з аддзелаў страўніка жвачных жывёл.
сычу́жны, ‑ая, ‑ае.
Які выдзяляецца ў сычугу, маецца ў ім. Сычужны экстракт. // Які вырабляецца з дапамогаю сычуга. Сычужныя сыры.
•••
Сычужны фермент гл. фермент.