Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сшэ́рхласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан сшэрхлага.

сшэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.

Здранцвелы, знямелы, зацёкшы. Нага сшэрхла. // Пасівераны (пра скуру на руках, твары і пад.). Твар у Ліды бледны, нават сшэрхлы. Васілёнак.

сшэ́рхнуць, ‑не; зак.

Здранцвець, знямець, зацячы. У Гані сшэрхлі рукі, ногі. Грамовіч. // Пасівераць (пра скуру на руках, твары і пад.).

сы́варатачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца пасля ўвядзення сывараткі або выклікаецца яе ўвядзеннем. Сываратачная хвароба. Сываратачнае лячэнне.

сы́варатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спец. Вадкасць, якая атрымліваецца з крыві і лімфы пры іх згортванні і служыць лячэбным або дыягнастычным сродкам. Супрацьгрыпозная сываратка. Імунная сываратка.

сыгне́т, ‑а, М ‑неце, м.

Пярсцёнак з пячаткай (імянной).

сы́гранасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сыгранага. Сыгранасць футбольнай каманды.

сыгра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сыграць.

2. у знач. прым. Які вызначаецца зладжанасцю ў працэсе ігры. Сыграны аркестр.

сы́граўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

Рэпетыцыя музычнага калектыву, аркестра. Сюды-туды кінуўся [Казя], інструментаў дастаў — і пачаў вучыць, У Казевых сенцах сыграўкі рабілі. Лобан.

сыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Дасягнуць зладжанасці ў сумеснай ігры. Музыканты так сыграліся і так хвацка рэзалі, што трудна было стрымацца, каб не паддацца чарам музыкі. Колас.