Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сшаткава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сшаткаваць.

сшаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Зрэзаць, парэзаць (звычайна капусту) вузкімі, доўгімі палоскамі.

сшатрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сшатраваць.

сшатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Зрабіць шатроўку зерня.

сшо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Шоргаючы, сцерці. Сшоргаць серу з запалак.

2. Сапсаваць шорганнем паверхню чаго‑н. Сшоргаць паркетную падлогу.

сшыва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спец. Машына для брашуроўкі дротам аддрукаваных лістоў кнігі, часопіса і пад.

сшыва́льнік, ‑а, м.

Тое, што і скорасшывальнік.

сшыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для сшывання чаго‑н. Сшывальная машына.

сшыва́льшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па сшыванню чаго‑н. Сшывальшчык футра.

сшыва́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да сшывальшчык.