Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

счэ́пшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да счэшпчык.

счэ́рнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад счарніць.

счэ́рпаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад счэрпаць.

счэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Чэрпаючы, зняць што‑н. з паверхні вадкасці або адбавіць вадкасці ў чым‑н. Счэрпаць тлушч з супу.

счэ́рпвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да счэрпваць.

счэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да счэрпаць, счарпнуць.

счэ́рпнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад счарпнуць.

счэ́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад счарціць.

счэ́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да счэрчваць.

счэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да счарціць.