счышча́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да счысціцца.
2. Зал. да счышчаць.
счышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да счысціць.
счэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Зачахнуць, заняпасці. Людзі думалі, што Праксэда больш ніколі не акрыяе, гэтак і счэзне. Сабаленка.
счэп, ‑а, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счэпліваць — счапіць.
2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счэпліваюць што‑н. Вагонныя счэпы.
3. Група з некалькіх счэпленых сельскагаспадарчых прылад, машын і пад. Трактар ішоў павольна, за счэпам культыватараў цягнуўся доўгі хвост жаўтавата-шэрага пылу. Дуброўскі.
счэ́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад счапіць.
счэ́пліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. счэпліваць — счапіць.
счэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да счапіцца.
2. Зал. да счэпліваць.
счэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да счапіць.
счэ́пны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Прызначаны для счэплівання чаго‑н., які з’яўляецца счэпам (у 2 знач.). — Лёгкія счэпныя прылады, таму і парваліся! — апраўдваўся .. [напарнік машыніста]. Шынклер.
2. Які мае адносіны да работы якога‑н. механізма ў счэпе з іншым. Счэпная магутнасць трактара.
счэ́пшчык, ‑а, м.
Спец. Рабочы, які счэплівае вагоны.