Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саманавуча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ўдасканальваецца аўтаматычна ў працэсе саманавучання. Саманавучальная сістэма.

саманавуча́нне, ‑я, н.

Тое, што і самаабучэнне.

сама́навы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і саманны.

саманавядзе́нне, ‑я, н.

Аўтаматычнае навядзенне па цэль (самалёта, ракеты і пад.).

саманагляда́нне, ‑я, н.

Тое, што і саманазіранне.

саманаграва́нне, ‑я, н.

Самаадвольнае награванне, выкліканае ўнутранымі прычынамі. Саманаграванне сена.

саманадзе́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць саманадзейнага. Саманадзейнасці Мізэрная цана, Калі не ў дружбе з розумам яна. Корбан.

саманадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, у сваіх сілах і здольнасцях. [Горкі:] — Я не такі саманадзейны, каб думаць, што ўсё, што мною было сказана, вы слухалі з задавальненнем. «Маладосць». // Які адлюстроўвае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Саманадзейны тон.

саманазіра́нне, ‑я, н.

Назіранне за самім сабой, за станам свайго здароўя, за думкамі, пачуццямі і пад.

саманакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Апарат для аўтаматычнай падачы лістоў паперы ў друкарскую машыну.