уцяжа́рвальнік, ‑а, м.
Спец. Рэчыва, якое служыць для ўцяжарвання чаго‑н. Уцяжарвальнікі гліністага раствору.
уцяжа́рванне, ‑я, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уцяжарваць — уцяжарыць.
уцяжа́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да уцяжарваць.
уцяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уцяжарыць.
уцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Кніжн. Зрабіць цяжэйшым. Уцяжарыць прэс. Уцяжарыць канструкцыю.
уцяжны́, ‑ая, ‑ое.
Спец.
1. Які ўцягвае, убірае ў сябе. Уцяжны рукаў помпы.
2. Які ўбіраецца, уцягваецца. Уцяжныя кіпцюры драпежных жывёл.
уцяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. уцякаць 2 — уцячы 2 (у 1–3 знач.); уцёкі.
уцяка́ць 1, ‑ае; незак.
Упадаць (пра раку, ручай і пад.). Ручай уцякае ў рэчку.
уцяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уцячы 2.
уцяка́ч, уцекача, м.
1. Той, хто ўцякае або ўцёк адкуль‑н. У [партызанскія].. рады ўліваліся ўсё новыя і новыя людзі — калгаснікі, абкружэнцы, уцекачы з нямецкага палону. М. Ткачоў.
2. Разм. Тое, што і бежанец.
•••
Даць (задаць) уцекача — тое, што і даць (задаць) дзёру (гл. даць).
уцяка́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да уцякач.