Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уцёкі, ‑аў; адз. няма.

1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду... «Полымя».

2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя. Паслядовіч. Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных. Новікаў.

уцёклы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Які ўцёк, збег адкуль‑н., беглы. [Выхвалінскі:] «... У чацвер прыйдзе да вас жанчына, хустка на галаве белая, за спінаю кайстра, завуць яе Насця, а прозвішча Бойка і будзе яна быццам пытацца пра ўцёклую карову»... Краўчанка.

уцёмную, прысл.

Разм. У гульні ў карты — не паглядзеўшы сваіх карт. Гуляць уцёмную. // перан. Не ведаючы сутнасці справы, наўгад. Дзейнічаць уцёмную.

уцёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уцерці.

уцёс, ‑а, м.

Стромая скала. Чорнымі засталіся толькі ўцёсы, што сціснулі Ангару з абодвух бакоў. Савіцкі.

уцёсістасць, ‑і, ж.

Мноства ўцёсаў, скал дзе‑н. Уцёсістасць берагоў.

уцёсісты, ‑ая, ‑ае.

Багаты ўцёсамі, скалісты. Вадзіцель паглядзеў на знаёмы ўцёсісты бераг. «ЛіМ».