тэрмахі́мія, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuтэрмаэлектры́чнасць, ‑і,
Працэс непасрэднага ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную ў ланцугу з розных праваднікоў.
тэрмаэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з працэсам непасрэднага пераходу цеплавой энергіі ў электрычную ў правадніках.
2. Заснаваны на дзеянні двух розных праваднікоў, якія ўтвараюць замкнуты ланцуг.
тэрмаэлеме́нт, ‑а,
тэрмая́дзернік, ‑а,
Тое, што і тэрмаядзершчык.
тэрмая́дзерны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на рэакцыі зліцця некаторых лёгкіх ядраў у больш цяжкія, якая адбываецца пры высокіх тэмпературах з вылучэннем велізарнай колькасці энергіі на працягу вельмі кароткага часу.
тэрмая́дзершчык, ‑а,
Спецыяліст па тэрмаядзерных працэсах.
тэрмідарыя́нец, ‑нца,
Удзельнік або прыхільнік контррэвалюцыйнага перавароту 27 ліпеня 1794 г. у Францыі (9 тэрмідора 11 года па рэспубліканскаму календару).
тэрмідарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрмідарыянства, тэрмідарыянца.
тэрмідарыя́нства, ‑а,
1. Час панавання тэрмідарыянцаў.
2. Ідэалогія і палітыка тэрмідарыянцаў.