тэлефанагра́ма, ‑ы, ж.
Службовае паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме. [Тэлефаністу] ўжо надаела .. кожную гадзіну прымаць тэлефанаграмы. Чорны. // Папера з такім паведамленнем. Ігнат узяў павестку, пачаў чытаць: «Згодна тэлефанаграме з ваенкамата Вы абавязаны з’явіцца заўтра, г. зн. 16.7, к 11 гадзінам раніцы на прызыўны пункт». Чыгрынаў.
тэлефанізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад тэлефанізаваць.
тэлефанізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да тэлефанізаваць.
тэлефанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) тэлефанізацыю чаго‑н., забяспечыць (забяспечваць) тэлефонам. Тэлефанізаваць калгас.
тэлефаніза́цыя, ‑і, ж.
Забеспячэнне чаго‑н. тэлефонам, тэлефоннай сувяззю. Тэлефанізацыя сяла,.
тэлефані́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэлефаніраваць.
тэлефані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Пазваніць (званіць) па тэлефоне. // пра што і з дадан. сказам. Паведаміць (паведамляць) што‑н. па тэлефоне. Тэлефаніраваць пра тэрмін канферэнцыі.
тэлефані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Работнік тэлефоннай станцыі.
2. Ваенны сувязіст, спецыяліст па пракладцы тэлефоннай лініі. Камандзіры батарэй і гарматных разлікаў пачалі ставіць гарматы, і тэлефаністы пацягнулі тэлефонныя правады. Чорны.
тэлефані́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да тэлефаніст (у 1 знач.).
тэлефані́я, ‑і, ж.
Спец. Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае прынцыпы пабудовы сістэм тэлефоннай сувязі, распрацоўвае апаратуру для яе ажыццяўлення і выкарыстання.