тэксталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэксталогіі.
тэксталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэксталогіі.
тэксталі́т, ‑у,
Пластычны матэрыял з мнагаслойнай спрасаванай тканіны, насычанай сінтэтычнымі смоламі, які па трываласці не ўступае металу.
[Ад лац. textus — тканіна і грэч. lithos — камень.]
тэксталі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэксталіту, зроблены з яго.
тэкстало́гія, ‑і,
Галіна філалогіі, якая займаецца ўстанаўленнем дакладнага тэксту літаратурных помнікаў і гістарычных дакументаў для іх навуковага выдання.
[Ад лац. textus — сувязь слоў, тэкст і logos — вучэнне.]
тэксто́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне тэксталогіі.
тэксто́ўка, ‑і,
тэкстуа́льнасць, ‑і,
Уласцівасць тэкстуальнага.
тэкстуа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і тэкставы (у 1 знач.).
2. Які дакладна, літаральна перадае тэкст чаго‑н.; даслоўны.
тэксту́ра, ‑ы,
[Лац. textura.]
тэксты́ль, ‑ю,
Агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.
[Лац. textile.]