Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідро́ліз, ‑у, м.

Расшчапленне складанага рэчыва пад дзеяннем вады.

[Ад грэч. hýdōr — вада і lýsis — разлажэнне, распад.]

гідро́лізны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідролізу, прызначаны для яго. Гідролізны завод. Гідролізная апрацоўка кармоў. // Прыгатаваны шляхам гідролізу. Гідролізны спірт.

гідро́метр, ‑а, м.

Прыбор для вызначэнне ўзроўню вады ў водным басейне, а таксама скорасці цячэння вады.

гідры́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Хімічнае злучэнне вадароду з іншымі элементамі.

[Ад грэч. hýdōr — вада і eidos — від.]