Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брандма́йстар, ‑тра, м.

Уст. Начальнік пажарнай каманды. Не дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае. Крапіва.

[Ням. Brandmeister.]

брандма́ўэр, ‑а, м.

Капітальная глухая вогнетрывалая сцяна, якая ў супрацьпажарных мэтах падзяляе сумежныя пабудовы або часткі аднаго будынка.

[Ням. Brandmauer.]

брандспо́йт, ‑а, М ‑йце, м.

1. Пераносная пажарная помпа.

2. Металічны наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання струменя вады. Віктар схапіў у свае рукі брандспойт і струмень вады накіраваў на людзей. Лобан.

[Гал. brandspuit.]

бра́ндэр, ‑а, м.

1. Судна, нагружанае выбуховымі або лёгказапальнымі рэчывамі, якое прызначалася даўней для падпальвання непрыяцельскіх суднаў.

2. Судна, якое затапляецца пры ўваходзе ў гавань, бухту з мэтай загарадзіць уваход або выхад з яе.

[Ням. Brander.]

бранзава́льшчык, ‑а, м.

Майстар, які займаецца бранзаваннем.

бранзава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бранзаваць.

бранзава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бранзаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты бронзай.

бранзава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да бранзаваць.

бранзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Пакрываючы тонкім слоем бронзы або фарбуючы, надаваць чаму‑н. выгляд бронзы.

бранзаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Свяціцца, зіхацець колерам бронзы. Зноў бранзавеюць шышкі на ялінах, Зноў восень на бярэзніках ляжыць... Караткевіч.