Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бро́вар, ‑а, м.

Вінакурны завод; вінакурня. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага панскага бровара. Бядуля.

бро́варны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць бровару, выкарыстоўваецца на бровары. Броварны чан.

бро́варскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бровара. Броварскія рабочыя.

бро́варшчык, ‑а, м.

Майстар, які працуе на бровары.

бро́вы,

гл. брыво.

брод, ‑у, М ‑дзе; мн. брады, ‑оў; м.

1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, па якім можна перайсці, пераехаць; пераход, пераезд. [Хлопцы] глядзелі, як Мікалай пераходзіў бродам рэчку. Чорны. [Раманенка] добра ведаў брады і без затрымкі пераправіўся цераз рэчку. Шамякін. Па дарозе можна сустрэць доўгія гнілыя брады з жабамі ў стаячай, цвілой вадзе. Сачанка.

2. След, пракладзены на сенажаці, на полі, каб размежаваць участкі. Дзядзька Марцін правёў брод аж да палавіны доўгага і нешырокага шнура. Колас.

бро́йлер, ‑а, м.

1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам.

2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.

[Англ. broiler.]

бро́йлерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бройлера; прызначаны для бройлера. Бройлерная птушкагадоўля. Бройлерная фабрыка. Бройлерны рацыён.

бром, ‑у, м.

1. Хімічны элемент, цяжкая вадкасць, якая дае чырвона-бурую пару з рэзкім непрыемным пахам.

2. Лякарства для супакойвання нервовай сістэмы, якое мае ў сваім саставе бромістыя злучэнні.

[Ад грэч. brōmos — дрэнны пах.]

бро́мавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да брому.