сцягано́сец, ‑носца, м.
1. Асоба, якой даручана несці сцяг. Сцягі ляцяць, смяюцца трубы, чаканіць крок за сцяганосцам зямлі венгерскай маладосць. Вялюгін. Ад кулі ўпадзе сцяганосец Ці дрэўка асколкам ссячэ, — Нябачныя рукі ўзносяць Штандар і яшчэ і яшчэ. Гаўрусёў.
2. перан. Барацьбіт, змагар за ўсё перадавое. Савецкі Саюз — сцяганосец міру.
сцягано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўзнагароджаны сцягам. Сцяганосны калгас. // Упрыгожаны сцягам (сцягамі). Яе [Масквы] мне вобраз мроіўся не звонам старых званіц і не Крамля каронай, — са школьных дзён у памяці маёй яна ўжылася Прэсняю Чырвонай і сцяганоснай майскаю ракой. Русецкі.
сцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Схадзіць куды‑н. і прыйсці назад. [Пятрэсь:] — Ніхто і не глянуў, што я ў гэтых трантах туды прыйшоў... Ат, дарам толькі сцягаўся. Арочка.
2. Знасіцца. Касцюм сцягаўся хутка. // перан. Вычарпацца, зрасходавацца. Мінула яшчэ тры гады. Сілы Агеевы за гэтыя гады сцягаліся, растрэсліся па полі ды па лесе, як цягаў бярвенні. Галавач.
сцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Цягнучы, несучы, звалачы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Сцягаць жэрдзе ў кучу.
2. Разм. Звадзіць куды‑н. і прывесці назад. Сцягаць старога на базар.
3. Разм. Знасіць. Сцягаць сукенку за адно лета.
сцяга́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Уст. Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў, што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў. Хромчанка.
2. Валацуга, прыблуда. [Міхал:] — Але можа Пракоп Крываблоцкі ў прымы возьме басяка, гуляку, сцягача з усяго свету. Чарнышэвіч.
сця́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. сцягваць — сцягнуць (у 1–4, 7–9 і 13 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сцягвацца — сцягнуцца.
сця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сцягнуцца.
2. Зал. да сцягваць.
сця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сцягнуць (у 1–4, 7–9 і 13 знач.).
сцяге́нца, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да сцягно. Мы самі харчаваліся ў гэты час зялёным пер’ем цыбулі ды шчаўем, але дзеля цёткі былі зняты з гарышча вэнджанае сцягенца і мяшэчак з жоўтым, ёлкім салам. Навуменка.