Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самалётабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самалётабудавання, самалётабудаўніцтва. Самалётабудаўнічы завод.

самалётаваджэ́нне, ‑я, н.

Тэорыя і практыка ваджэння самалётаў.

самалёта-вы́лет, ‑у, М ‑леце, м.

Вылет аднаго самалёта для выканання якога‑н. задання; адзінка вымярэння транспартнай работы, якую выконвае адзін самалёт за адзін вылет.

самалётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самалёта. Самалётнае абсталяванне. // Прызначаны для самалётаў. Расклад самалётных рэйсаў. // Што ажыццяўляецца пры дапамозе самалётаў. Самалёты спорт.

сама́лі і самалі́, нескл.; адз. сама́лі і самалі́, нескл., м. і ж.

1. Народ, які жыве на паўвостраве Самалі ў Афрыцы.

2. у знач. нескл. прым. Мова народа самалі.

самалі́ец,

гл. самалійцы.

самалі́йка,

гл. самалійцы.

самалі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самалійцаў, які належыць, уласцівы ім.

самалі́йцы, ‑аў; адз. самаліец, ‑лійца, м.; самалійка, ‑і, ДМ ‑лійцы; мн. самалійкі, ‑ліек; ж.

Тое, што і самалі (у 1 знач.).

самаліквіда́цыя, ‑і, ж.

Спыненне дзейнасці якой‑н. установы, арганізацыі рашэннем самой гэтай установы, арганізацыі; самазакрыццё. Пасля самаліквідацыі «Узвышша» Кузьма Чорны часта наведваў Дом пісьменнікаў. Хведаровіч. Вясной 1905 года [«Белорусский вестник»] страціў апошніх падпісчыкаў і апынуўся перад пагрозай самаліквідацыі. «Полымя».