Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сфармулі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфармуліраваць.

сфармулі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Тое, што і сфармуляваць.

сфармулява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфармуляваць.

сфармулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Коратка і дакладна выказаць, перадаць на словах (якую‑н. думку, прапанову, вывад), коратка выказаць асноўныя палажэнні чаго‑н. Сфармуляваць праграму дзеянняў. □ А цяпер, таварышы, я хачу сфармуляваць дадатак да пастановы камітэта, — падскочыў Галамыза. Сабаленка. Тоня двума словамі сфармуляваў тое, што .. [Насця] апошні час адчувала. Чорны.

сфарца́нда, прысл.

Робячы рэзкі націск на ноце, акордзе; з сілай вылучаючы асобны гук, акорд.

[Іт. sforzando.]

сфастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфастрыгаваць.

сфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Сшыць, прашыць вялікімі шыўкамі, рыхтуючы для прымеркі. Набірала Наталля на іголку цэлы стус паркалёвых закладак, каб сфастрыгаваць. Баранавых.

сфастрыго́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сфастрыгоўваць — сфастрыгаваць.

сфастрыго́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да сфастрыгоўваць.

сфастрыго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сфастрыгаваць.