Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сфакусі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфакусіраваць.

сфакусі́равацца, ‑руецца; зак.

Сабрацца, злучыцца ў фокусе ​1 (у 1 знач.) (аб прамянях).

сфакусі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Сабраць, злучыць (прамяні) у фокус ​1 (у 1 знач.).

2. Адрэгуляваць аптычную сістэму (фотаапарата, тэлескопа і пад.) з мэтай атрымання дакладнага адбітку.

сфалеры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал, звычайна карычневага або чорнага колеру з алмазным бляскам; цынкавая падманка.

[Ад грэч. sphaleros — зманлівы.]

сфальсіфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфальсіфікаваць.

сфальсіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Зрабіць фальсіфікацыю чаго‑н. Сфальсіфікаваць пратакол.

сфальцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфальцаваць.

сфальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Спец.

1. Загінаючы і заціскаючы краі, злучыць (металічныя лісты).

2. Сагнуць (друкаваны аркуш) у пэўным парадку.

сфальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; зак.

1. Узяць фальшывую ноту пры спевах або ігры на музычным інструменце. Сфальшывіўшы на першай фразе, .. [Сіўцоў] не стаў больш спяваць. Васілевіч. // перан. Сказіць рэчаіснасць пры адлюстраванне паказе чаго‑н. [Русіновіч:] — Паказаць чалавека такім — гэта паказаць яго аднабакова, збеднена, гэта значыць, адысці ад праўды, сфальшывіць. Дамашэвіч.

2. Разм. Схітраваць, абысціся з кім‑н. крывадушна.

сфантазі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфантазіраваць.