парцэля́рны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на парцэляцыі; малазямельны.
парцэля́цыя, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. парцэляваць.
парцяны́, ‑ая, ‑ое.
Баваўняны, ільняны, не шарсцяны. Сева, наадварот, і ў салдацкай гімнасцёрцы, у парцяных галіфэ.. выглядаў цудоўна. Карпаў. [Жанчына:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе... Нікановіч. // Прызначаны для фарбавання льняной або баваўнянай пражы ці вырабаў з такой пражы. Парцяная фарба.
парча́, ‑ы, ж.
Тканіна са складаным узорам з шаўковай асновай і залатым або сярэбраным (або імітаваным пад золата ці серабро) утком. Мы бачым тут і адзенне з заморскай парчы, і саф’янавыя боты з тонкай мяккай чырвонай, зялёнай, жоўтай скуры, упрыгожаныя мудрагелістымі ўзорамі. В. Вольскі.
[Перс.]
парчо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да парчы. Парчовая вытворчасць. // Зроблены з парчы. Парчовая сукенка. □ Пасярэдзіне пакоя стаяў стол, укрыты цяжкім парчовым абрусам, і крэслы. Караткевіч.
парша́, ‑ы, ж.
1. Заразная хвароба звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струны і рубцы. // Разм. Струпы, высыпка на целе.
2. Захворванне сельскагаспадарчых раслін, якое характарызуецца паверхневым пашкоджаннем тканак.
паршы́васць, ‑і, ж.
Стан паршывага (у 1 знач.); шалудзівасць.
паршы́вец, ‑шаўца, м.
Разм. Дрэнны чалавек; нягоднік. — Я не магу сядзець за адным сталом з такім паршыўцам, — сказаў я, — і быць яго раднёй. Самуйлёнак.
паршы́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Пакрывацца паршой.
2. перан. Разм. Рабіцца дрэнным, паршывым (у 2 знач.).