Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаздаво́лены, ‑ая, ‑ае.

Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць. Самаздаволеныя пустасловы. □ Вейс быў недалёкі чалавек, самаздаволены, саманадзейны. Лынькоў. Сказаць так, каб гэта было папрокам самаздаволенаму Граку, які дванаццаць год старшынствуе тут, выстаўляе гэта як сваю заслугу, а слядоў гаспадарання яго не відно. Шамякін. // Які выражае здаволенасць самім сабою, сведчыць пра гэта. Было відаць, што ў .. [Дулькі] ўсё прадумана. Пачала нават выпрацоўвацца свая поза і голас — самаздаволены, з прыпынкамі «а-хм... гм...». Кірэенка.

самазма́зачны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: самазмазачны падшыпнік — падшыпнік, які змазваецца аўтаматычна.

самазма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Аўтаматычная змазка.

самазма́нства, ‑а, н.

Зман самога сябе; унушэнне сабе таго, чаго сапраўды не існуе. [Лабановіч] сам наводзіў на сябе прыемны туман самазманства. Колас.

самазневажа́нне, ‑я, м.

Зневажанне самога сябе, прызнанне сябе нікчэмным.

самазнішчэ́нне, ‑я, н.

Знішчэнне самога сябе або адзін аднаго. // перан. Разм. Злоўжыванне чым‑н. на шкоду свайму здароўю. — Вы тут займаецеся самазнішчэннем [куры́це], а я падамся на свежае паветра. Прокша.

самазняве́чванне, ‑я, н.

Калечанне, знявечванне самога сябе.

самазнясі́ленне, ‑я, н.

Знясіленне самога сябе.

самазнясі́льванне, ‑я, н.

Знясільванне самога сябе.

самаізалява́нне, ‑я, н.

Ізаляванне самога (саміх) сябе ад каго‑, чаго‑н.